Mahouka Koukou no Rettousei ~Belarus~:Volume 1 Preamble

From Baka-Tsuki
Jump to navigation Jump to search

Старшыя школы магіі —[edit]

Mahouka Koukou no Rettousei 01 011.jpg

Старшыя школы, створаныя дзяржавай для навучання «Чараўнікоў», практыкуючых сучасную магію.

Па ўсёй краіне было створана дзевяць такіх школ.

Іх месцы размяшчэння:

Першая старшая школа: Хаціодзі (Канто, Токіо)

Другая старшая школа: Нісіномія (Кінкі, Хіёга)

Трэцяя старшая школа: Каназава (Хакуріку, Ісікава)

Чацвёртая старшая школа: Хамамацу (Такаі, Сідзуока)

Пятая старшая школа: Сэндай (Тохоку, Міягі)

Шостая старшая школа: Ідзумо (Санін, Сіманэ)

Сёмая старшая школа: Коці (Сікоку, Коці)

Восьмая старшая школа: Отару (Хакайда)

Дзевятая старшая школа: Кумамото (Кюсю, Кумамото)

Сярод іх, у першых трох, усталявана фіксаваная квота у дзвесце вучняў, якія падзяляюцца на два курса: першы і другі (у школах іх называюць «Спецыялізаваны курс» і «Нармальны курс»). Вучні першага і другога курсаў адрозніваюцца наяўнасцю асабістых інструктараў. Калі ж іх не ўлічваць, то вучэбныя планы абодвух курсаў аднолькавыя. У астатніх школах, з чацвёртай па дзевятую, квота ўсталявана ў сотню вучняў, цалкам забяспечаных інструктарамі, аднак, калі параўноўваць з першымі трыма школамі, падрыхтоўка такіх інструктараў слабейшая. Хоць вучэбны план ўсталёўвае Дзяржаўны універсітэт магіі, школы могуць дадаткова спецыялізавацца на асобных прадметах. Напрыклад, трэцяя старшая школа робіць акцэнт на практычную баявую магію, ў той час, як чацвёртая старшая школа акцэнтуе ўвагу на вельмі складанай вытворчай магіі, якая гуляе важную ролю ў вобласці магічных распрацовак. Акрамя акцэнту на розных тыпах магіі, існуюць школы, якія спецыялізуюцца на выкарыстоўванні магіі ў пэўным асяроддзі. Сёмая старшая школа, звыш вучэбнага плану, практыкуе магію вышэйшага ўзроўню над вадой ці морам, а восьмая старшая школа ўключае практычныя заняткі ў рэгіёнах незвычайнага холаду ці ў гарах, дзе ўмовы асяроддзя даволі экстрэмальныя.


Back to Ілюстрацыі Return to Галоўная старонка Forward to Глава 0