Mahouka Koukou no Rettousei ~Belarus~:Volume 1 Chapter 0
Глава 0
Магія.
Не легенда, не казка, але сапраўдная тэхналогія, у свой час адкрытая людзям.
Першы задакументаваны выпадак адносіцца да 1999 году.
Інцыдэнт, у якім паліцэйскія афіцэры, выкарыстоўваючы спецыяльную сілу, спынілі ядзерны тэракт фанатычнай групы, што жадала здзейсніць прароцтва аб знішчэнні чалавецтва, стаў першым зафіксаваным выпадкам карыстання магіі ў сучасны час.
Першапачаткова з'яўленне незвычайных здольнасцей, што называлі "Звышнатуральная сіла", лічылі вынікам спадчыны, раптоўнай мутацыі. Думалі, што няма магчымасці сістэматызаваць іх як тэхналогію для наступнага распаўсюджвання сярод людзей.
Гэта было памылковае прадстаўленне.
Даследаванні "Звышнатуральнай сілы" збоку дзяржаў як усходніх, так і заходніх нацый, паступова пацвердзілі існаванне людзей, якія валодалі "Магіяй". Дзякуючы гэтаму, стала магчыма аднаўленне "Звышнатуральнай сілы" праз "Магію".
Канечне, каб стаць чараўніком, таксама патрэбен талент. Аднак, толькі тыя, што маюць высокую здольнасць ад нараджэння могуць дасягнуць сапраўднага майстэрства, выйсці на прафесійны ўзровень, падобна людзям са здольнасцю да выяўленчага мастацтва ці навукі.
Звышнатуральная сіла сістэматызавалася праз магію, магія стала тэхнічным уменнем. "Карыстальнікаў звышнатуральнай сілы" пачалі называць "Адмысловец магіі".
Вопытныя адмыслоўцы магіі, здольныя падаўляць нават ядзерную зброю, — мацнейшая зброя дзяржавы.
У канцы 21 стагоддзя — ў 2095 гаду — розныя краіны свету, далёкія ад аб'яднання, пачалі гонку ў выхаванні адмыслоўцаў магіі (чараўнікоў).
Першая старшая школа — аддзяленне Дзяржаўнага ўніверсітэта магіі.
Вышэйшая магічная ўстанова, знакамітая найбольшай колькасцю выпускнікоў, штогод паступаючых у Дзяржаўны ўніверсітэт магіі.
У той жа час, гэта элітная школа, што выпускае мноства выдатных чараўнікоў.
Што ж тычыцца магічнай адукацыі, то тут няма афіцыяльнай пазіцыі забяспечваючай аднолькавыя магчымасці ў навучанні.
Краіна не можа дазволіць сабе такой каштоўнасці.
Акрамя таго, дзіцячыя, ідэалістычныя спрэчкі вакол яўнай няроўнасці паміж здольнымі і няздольнымі не дапускаецца.
Вывучаюцца толькі здольныя, толькі самыя перспектыўныя вучні.
Такі свет магіі.
У гэтай школе, створанай выключна для эліты, ужо з самага залічэння вучні дзеляцца на паспяховых і малапаспяховых.
Нават калі вучні абодва першагодкі, яны неабавязкова аднолькава здольныя.
Нават калі яны родныя брат і сястра.
Back to Старшыя школы магіі — | Return to Галоўная старонка | Forward to Глава 1 |