Mahouka Koukou no Rettousei ~Belarus~:Volume 1 Chapter 1

From Baka-Tsuki
Jump to navigation Jump to search

Глава 1[edit]

— Я не магу гэтага прыняць.

— Усё яшчэ думаеш пра гэта?

Гэта адбывалася ў дзень уступнай цырымоніі, зранку, за дзве гадзіны да яе пачатку.

Вучняў першага года, сэрцы каторых былі напоўнены прадчуваннем ад чакання таго, што ім прынясе ў будучыні новае жыццё, а таксама іх яшчэ больш радасных бацькоў пакуль было не вельмі шмат.

Юнак і дзяўчына, апранутыя ў зусім новую ўніформу, стаялі перад канферэнц-залай, дзе павінна была праходзіць цырымонія, і аб нечым спрачаліся.

Яны абое былі першагодкамі, аднак іх уніформа дзіўна і прыкметна адрознівалася.

Дзіўным было адрозненне не ў штанах ды спадніцы, не ў розніцы мужчынскіх і жаночых нарадаў. Але ў кветкі з васьмю пялёсткамі, эмблеме першай старшай школы, што была на грудзі ў дзяўчыны, аднак адсутнічала на пінжаку юнака.

— Оніі-сама, чаму ты ў рэзерве? Ці не ты лепш за ўсіх здаў уступны экзамен? Гэта ты павінен прадстаўляць першагодак, а не я!

— Пакінем пытанне аб тым, дзе ты ўзяла вынікі экзамену… Гэта магічная школа, відавочна, што акцэнт робяць на практычных уменнях, а не тэстах на паперы. Міюкі, ты ж добра ведаеш мае практычныя навыкі, так? Дзіўна, што я змог паступіць сюды ў якасці другакурсніка.

Гэта была сцэна, дзе вучань спрабаваў уціхамірыць вучаніцу, што ярасна не згаджалася з ім. Са звароту дзяўчыны да юнака "Оніі-сама", можна было меркаваць, што яны брат ды сястра альбо даволі блізкія сваякі.

Калі яны і былі сваякамі… то зусім непадобнымі адзін на аднаго.

Любы, хто паглядзеў бы на малодшую сястру, несумненна залюбаваўся б ёю. Дзесяць з дзесяці, ці нават сто са ста чалавек згадзіліся б у тым, што яна прыгожая, зграбная дзяўчына.

У знешнасці ж старшага брата, акрамя роўнай паставы і праніклівых вачэй, нішто не магло прывабіць да сябе увагі.

— Як ты можаш быць такім не ўпэўненым?! Ніхто не зможа зраўняцца з табой у вучобе ці тайдзюцу! Шчыра кажучы, нават у магіі…

Малодшая сястра зрабіла заўвагу старшаму брату за яго слабае абвяшчэнне, але…

— Міюкі!

Варта было яму прыкрыкнуць, як Міюкі адразу супакоілася і змоўкла.

— Ты ж зразумела? Нават калі ты скажаш гэта, нічога не зменіцца.

— … прабач.

— Міюкі…

Ён паклаў руку на яе апушчаную галаву і павольна пагладзіў бліскучыя чорныя валасы, на якіх не было ніводнага завітку.

«Што мне зрабіць, каб палепшыць ёй настрой…» — разважаў з няшчасным тварам яе старшы брат.

— … Я сапраўды шчаслівы, што ты так думаеш. Я заўсёды адчуваю сябе выратаваным, калі ты злуешся замест мяне.

— Хлусня.

— Я не хлушу.

— Ілгун. Оніі-сама, ты заўсёды лаеш мяне.

— Я ж казаў, што не падманваю. Я адчуваю да цябе тыя ж самыя пачуцці, што і ты да мяне.

— Оніі-сама… Ты сказаў: «адчуваю да цябе тыя ж самыя пачуцці»…

(… Хм?)

Чамусьці дзяўчына пачырванела.

Малады чалавек адчуваў, што зарадзілася семя непаразумення, якое ён не мог ігнараваць. Аднак, дзеля вырашэння важнейшай праблемы, ён адкінуў усе сумненні.

— Нават калі ты адмовішся прадстаўляць першагодак, мяне не выберуць на замену. Калі ж ты адступішся ў адзінаццаць гадзін, то не зможаш пазбегнуць плямы на сваёй рэпутацыі. Згодна? Міюкі, ты ж разумная дзяўчына.

— Але…

— Акрамя таго, я з нецярпеннем чакаю гэтага. Пакажы свайму нікчэмнаму старшаму брату момант славы мілай малодшай сястры.

— Оніі-сама не нікчэмны старшы брат! Але, я паняла. Калі ласка, прабач мне маю ўпартасць.

— Не трэба прасіць прабачэння. Я ніколі не лічыў цябе ўпартай.

— Ну, тады я пайду… Калі ласка, назірай за мной, Оніі-сама.

— Канечне, жадаю ўдачы. З нецярпеннем чакаю тваёй прамовы.

— Убачымся пазней.

Дзяўчына пакланілася і знікла ў канферэнц-зале. Пераканаўшыся ў гэтым, юнак з палёгкай уздыхнуў.

(Хм… чым жа мне цяпер заняцца?)

Малады чалавек правёў малодшую сястру, што, хоць і неахвотна, але стала прадстаўніком першагодак, да школы, к пачатку рэпетыцыі. Цяпер ён не ведаў як змарнаваць дзве гадзіны часу да пачатку школьнай цырымоніі.


◊ ◊ ◊


Back to Глава 0 Return to Галоўная старонка Forward to Глава 2