Mahouka Koukou no Rettousei ~Belarus~:Volume 1 Chapter 1

From Baka-Tsuki
Revision as of 11:31, 23 July 2014 by Anitsirh (talk | contribs)
Jump to navigation Jump to search

Глава 1

— Я не магу гэтага прыняць.

— Ты ўсё яшчэ думаеш пра гэта?

Гэта адбывалася ў дзень уступнай цырымоніі, зранку, за дзве гадзіны да яе пачатку.

Першакурснікаў, сэрцы каторых былі напоўнены прадчуваннем ад таго, што ім прынясе ў будучыні новае жыццё, а таксама іх яшчэ больш радасных бацькоў пакуль было не вельмі шмат.

Юнак і дзяўчына, апранутыя ў зусім новую ўніформу, стаялі перад залей, дзе павінна была праходзіць цырымонія, і аб нечым спрачаліся.

Яны абое былі першагодкамі, аднак іх уніформа дзіўна і прыкметна адрознівалася.

Дзіўным было адрозненне не ў штанах ды спадніцы, не ў розніцы мужчынскіх і жаночых нарадаў.

Але ў кветкі з васьмю пялёсткамі, эмблеме першай старшай школы, што была на грудзі ў дзяўчыны, аднак адсутнічала на пінжаку юнака.

Оніі-сама, чаму ты ў рэзерве? Ці не ты лепш за ўсіх здаў уступны экзамен? Гэта ты павінен прадстаўляць першагодак, а не я!

Пакінем пытанне аб тым, дзе ты ўзяла вынікі экзамену… Але, гэта магічная школа. Відавочна, што акцэнт робяць на практычных уменнях, а не тэстах на паперы. Міюкі, ты ж добра ведаеш мае практычныя навыкі, так? Я здзіўлены ўжо таму, што змог паступіць сюды ў якасці вучня другога курсу.

З гэтай сцэны, дзе вучань спрабаваў уціхамірыць вучаніцу, што ярасна не згаджалася, са звароту дзяўчыны да юнака "Оніі-сама", можна было меркаваць, што яны родныя брат ды сястра альбо даволі блізкія сваякі.

Калі яны і былі сваякамі… то зусім непадобнымі адзін на аднаго.

Любы, хто паглядзеў бы на малодшую сястру, несумненна залюбаваўся б ёю. Дзесяць з дзесяць, ці нават сто са ста чалавек згадзіліся б у тым, што яна прыгожая, зграбная дзяўчына.

У знешнасці ж старшага брата, акрамя роўнай паставы і праніклівых вачэй, нішто не магло прывабіць да сябе увагі.

— Як ты можаш быць такім не ўпэўненым ў сябе?! Ніхто не зможа зраўняцца з табой у вучобе ці тайдзюцу! Шчыра кажучы, нават у магіі…

Малодшая сястра зрабіла заўвагу старшаму брату за яго слабае абвяшчэнне, але…

— Міюкі!

Як толькі ён назваў яе імя незвычайна дужым тонам, Міюкі супакоілася і замоўкла.

— Ты ж зразумела, так? Нават калі ты скажаш гэта, нічога не зменіцца.

— … прабач.

— Міюкі…

Ён паклаў руку на яе апушчаную галоўку і павольна пачаў гладзіць бліскучыя чорныя, без воднага завітку, валасы. "Што мне зрабіць, каб палепшыць ёй настрой…" — разважаў з няшчасным тварам яе старшы брат.

— … Я сапраўды шчаслівы, што ты так думаеш. Выпадкі, калі ты злуешся замест мяне, заўсёды захоўваюць мяне.

— Хлусня.

— Я не хлушу.

— Лгун. Оніі-сама, ты заўсёды лаеш мяне.

— Я не падманваю. Ты застаешся ў маіх думках такой жа, як і я ў тваіх.

— Оніі-сама… сказаў "ты застаешся ў маіх думках"…

(… Хм?)

Чамусьці дзяўчына пачырванела.

Малады чалавек адчуваў, што зарадзілася семя непаразумення, якое ён не мог ігнараваць. Аднак, дзеля вырашэння важнейшай праблемы, ён адкінуў усе сумненні.

— Нават калі ты адмовішся прадстаўляць першагодак, мяне не выберуць на замену цябе. Калі ж ты адступішся ў адзінаццаць гадзін, то не зможаш пазбегнуць плямы на сваёй рэпутацыі.

Згодна? Міюкі, ты ж разумная дзяўчына.

— Але…

— Акрамя таго, Міюкі, я з нецярпеннем чакаю гэтага. Пакажы свайму нікчэмнаму старшаму брату момант славы мілай сястрычкі.

— Оніі-сама не нікчэмны старшы брат! Але, я паняла. Калі ласка, прабач мне маю ўпартасць.

— Не трэба прасіць прабачэння. Я ніколі не лічыў цябе ўпартай.

— Ну, тады я пайду… Калі ласка, назірай за мной, Оніі-сама.

— Канечне. З нецярпеннем чакаю тваёй прамовы.

— Да сустрэчы, убачымся пазней. Дзяўчына пакланілася і пайшла ў аўдыторыі. Як толькі яна канчаткова знікла, юнак з палёгкай уздыхнуў.

(Хм… чым жа мне цяпер заняцца?)

Малады чалавек правёў малодшую сястру, што, хоць і неахвотна, але стала прадстаўніком першагодак, да школы, к пачатку рэпетыцыі. Цяпер ён не ведаў як змарнаваць дзве гадзіны часу, што засталіся да пачатку школьнай цырымоніі.


◊ ◊ ◊


Back to Глава 0 Return to Галоўная старонка Forward to Глава 2