Mahouka Koukou no Rettousei ~Belarus~:Volume 1 Chapter 1
Глава 1
— Я не магу гэтага прыняць.
— Усё яшчэ думаеш пра гэта?
Гэта адбывалася ў дзень уступнай цырымоніі, зранку, за дзве гадзіны да яе пачатку.
Вучняў першага года, сэрцы каторых былі напоўнены прадчуваннем ад чакання таго, што ім прынясе ў будучыні новае жыццё, а таксама іх яшчэ больш радасных бацькоў пакуль было не вельмі шмат.
Юнак і дзяўчына, апранутыя ў зусім новую ўніформу, стаялі перад залей, дзе павінна была праходзіць цырымонія, і аб нечым спрачаліся.
Яны абое былі першагодкамі, аднак іх уніформа дзіўна і прыкметна адрознівалася.
Дзіўным было адрозненне не ў штанах ды спадніцы, не ў розніцы мужчынскіх і жаночых нарадаў. Але ў кветкі з васьмю пялёсткамі, эмблеме першай старшай школы, што была на грудзі ў дзяўчыны, аднак адсутнічала на пінжаку юнака.
— Оніі-сама, чаму ты ў рэзерве? Ці не ты лепш за ўсіх здаў уступны экзамен? Гэта ты павінен прадстаўляць першагодак, а не я!
— Пакінем пытанне аб тым, дзе ты ўзяла вынікі экзамену… Гэта магічная школа, відавочна, што акцэнт робяць на практычных уменнях, а не тэстах на паперы. Міюкі, ты ж добра ведаеш мае практычныя навыкі, так? Дзіўна, што я змог паступіць сюды ў якасці другакурсніка.
Гэта была сцэна, дзе вучань спрабаваў уціхамірыць вучаніцу, што ярасна не згаджалася з ім. Са звароту дзяўчыны да юнака "Оніі-сама", можна было меркаваць, што яны брат ды сястра альбо даволі блізкія сваякі.
Калі яны і былі сваякамі… то зусім непадобнымі адзін на аднаго.
Любы, хто паглядзеў бы на малодшую сястру, несумненна залюбаваўся б ёю. Дзесяць з дзесяці, ці нават сто са ста чалавек згадзіліся б у тым, што яна прыгожая, зграбная дзяўчына.
У знешнасці ж старшага брата, акрамя роўнай паставы і праніклівых вачэй, нішто не магло прывабіць да сябе увагі.
— Як ты можаш быць такім не ўпэўненым?! Ніхто не зможа зраўняцца з табой у вучобе ці тайдзюцу! Шчыра кажучы, нават у магіі…
Малодшая сястра зрабіла заўвагу старшаму брату за яго слабае абвяшчэнне, але…
— Міюкі!
Як толькі ён назваў яе імя незвычайна дужым тонам, Міюкі супакоілася і замоўкла.
— Ты ж зразумела, так? Нават калі ты скажаш гэта, нічога не зменіцца.
— … прабач.
— Міюкі…
Ён паклаў руку на яе апушчаную галоўку і павольна пачаў гладзіць бліскучыя чорныя, без воднага завітку, валасы.
"Што мне зрабіць, каб палепшыць ёй настрой…" — разважаў з няшчасным тварам яе старшы брат.
— … Я сапраўды шчаслівы, што ты так думаеш. Я заўсёды адчуваю сябе выратаваным, калі ты злуешся замест мяне.
— Хлусня.
— Я не хлушу.
— Лгун. Оніі-сама, ты заўсёды лаеш мяне.
— Я не падманваю. Ты застаешся ў маіх думках таксама, як і я ў тваіх.
— Оніі-сама… сказаў "ты застаешся ў маіх думках"…
(… Хм?)
Чамусьці дзяўчына пачырванела.
Малады чалавек адчуваў, што зарадзілася семя непаразумення, якое ён не мог ігнараваць. Аднак, дзеля вырашэння важнейшай праблемы, ён адкінуў усе сумненні.
— Нават калі ты адмовішся прадстаўляць першагодак, мяне не выберуць на замену цябе. Калі ж ты адступішся ў адзінаццаць гадзін, то не зможаш пазбегнуць плямы на сваёй рэпутацыі. Згодна? Міюкі, ты ж разумная дзяўчына.
— Але…
— Акрамя таго, Міюкі, я з нецярпеннем чакаю гэтага. Пакажы свайму нікчэмнаму старшаму брату момант славы мілай сястрычкі.
— Оніі-сама не нікчэмны старшы брат! Але, я паняла. Калі ласка, прабач мне маю ўпартасць.
— Не трэба прасіць прабачэння. Я ніколі не лічыў цябе ўпартай.
— Ну, тады я пайду… Калі ласка, назірай за мной, Оніі-сама.
— Канечне. З нецярпеннем чакаю тваёй прамовы.
— Да сустрэчы, убачымся пазней. Дзяўчына пакланілася і пайшла ў аўдыторыі. Як толькі яна канчаткова знікла, юнак з палёгкай уздыхнуў.
(Хм… чым жа мне цяпер заняцца?)
Малады чалавек правёў малодшую сястру, што, хоць і неахвотна, але стала прадстаўніком першагодак, да школы, к пачатку рэпетыцыі. Цяпер ён не ведаў як змарнаваць дзве гадзіны часу, што засталіся да пачатку школьнай цырымоніі.
Back to Глава 0 | Return to Галоўная старонка | Forward to Глава 2 |